Якую частку незалежнасці Беларусі Лукашэнка здае Крамлю? Што будзе значыць інтэграцыя падатковых і банкаўскіх сістэмаў Беларусі і Расеі? Ці гатовы рэжым да сустрэчы з сапраўдным радыкалізмам у супраціве? Калі пачнецца пошук ворагаў і зачыстка ўнутры сілавых структураў? Чым круты і чаму так важны для Менску ўніверсам «Цэнтральны»?
На гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце адказы ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гасцямі чарговага выпуску праграмы сталіся аналітык цэнтру BEROC Кацярына Барнукова, аналітык Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў і журналіст «Белсату» Віктар Контар.
Андрэй Ягораў
- Расея хоча заўжды трымаць Беларусь на каленях
- Унутры сілавых структураў можа пачацца зачыстка і паказальныя рэпрэсіі
- Гарадскія ўлады цалкам выключаюць людзей з прыняцця рашэнняў аб развіцці гораду
Кацярына Барнукова
- Рэсурсаў рэжыму хопіць на гэты год, а пасля ўзнікнуць вялікія пытанні
- Роля сілавікоў павялічваецца, і яны будуць патрабаваць больш сродкаў і кантролю
- Даходы насельніцтва растуць, а продажы ў рэтэйле падаюць, прычына – палітычная сітуацыя
Віктар Контар
- Лукашэнка будзе цягнуць з інтэграцыяй да апошняга, але не мае іншага выйсця, як ісці да Расеі
- Беларусам не варта чакаць з’яўлення «добрага паліцэйскага» пры сучасных уладах
- Універсам «Цэнтральны» падобны да традыцыйных мюнхенскіх піўных
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».