Інсайд: Эйсмант удзельнічала ў мітынгах 2006 года


У Дзень смеху аўтары ток-шоу «План: Б» зладзілі фестываль смеху з Лукашэнкі і ягоных памагатых. Выбіраем самых смешных ябацькаў года.

Што адбудзецца на пахаваннях Лукашэнкі і Пуціна? Чаму Карпянкоў расказвае пра маленькі чэлес? Як мужчыны бегалі за ігуменняй Гаўрыілай?

Хто атрымаў адмысловыя намінацыі ад ток-шоу «План: Б»: «Лукашыстка года», «Баявы лукашыст года», «Самая пякельная прапаганда года», «Агратрэш года», «Абсурд года» і іншыя – глядзіце ў праграме.

Госці студыі: блогерка, заснавальніца каналу «Лукашолки» Ганна Хведаронак; купалавец, актор і сцэнарыст YouTube-каналу «ЧинЧинЧенэл», сцэнарыст серыялу «Працэсы» Міхаіл Зуй; журналіст, вядоўца праграмы «Вечаровы шпіль» на «Белсаце» Алесь Карніенка; журналіст «Белсату» Зміцер Лупач.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu