Расейскія войскі абстралялі сваіх! Сатырычнае шоу


У беларускі шпіталь трапіў паранены расейскі жаўнер, які браў удзел у ўварванні ва Украіну. Што з ім сталася? «Хай так TV» вяртаецца, каб уважліва сачыць за апошнімі навінамі.

Дзяніс Дудзінскі зрабіў рэпартаж з абложанага Кіева. Ён распавёў, чаму кіяўляне называюць яго грыбніком, і падзяліўся парадаю ад беларускіх сэлэбрыці, якія ўмеюць не заўважаць вайны.

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй абмеркавалі навіны Расеі ды Беларусі ў… не, не ў студыі, а ў цэнтры збору гуманітарнай дапамогі ўцекачам з Украіны.

А яшчэ «Хай так TV» дабраўся да ліставання Лукашэнкі і Пуціна. Першы шукае другога, каб запрапанаваць сваю дапамогу ў абмен на грошы.

  • «Буду ў палоне – перазваню»
  • Якія грыбы збірае грыбнік Дудзінскі ў Кіеве
  • Ці можна жартаваць падчас вайны?
  • Нават «Pornhub» пакараў расейцаў
  • Цукар для дарослых
  • Беларускі доктар паставіў дыягназ расейскаму жаўнеру
  • Загадкавы допіс Білана
  • Усё, што трэба ведаць пра расейскую адукацыю
  • Найбліжэйшае будучае прапаганды і прапагандыстаў
  • «Модны прысуд» ад фабрыкі «Бальшавічка»
  • Лукашэнка параўнаў беларускія ды японскія мікрасхемы
  • Украіна легалізавала мацюкі!
  • Ці застаўся нехта, каго не аблаяў кіраўнік «Роскосмоса» Рагозін
  • Як правільна паслаць кіраўніка Расеі ўслед за расейскім вайсковым караблём
  • Шпіцвойскі Лукашэнкі
  • Трэба дапамога? Хочаце дапамагчы? Вам сюды!
  • Песня для расейскага жаўнера

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Kate Druchenko / unsplash