Што будзе, калі партыю «Разам» зарэгіструюць?


Аднадумцы Віктара Бабарыкі, які застаецца за кратамі, збіраюцца зарэгістраваць партыю «Разам». Чым скончацца гэтыя планы: новаю старонкаю ў палітычным жыцці краіны ці чарговым радком у пераліку няздзейсненых мараў?

Пра планы, амбіцыі і выклікі ў студыі «Размовы» гутарку вядуць Уладзімір Мацкевіч і сябра аргкамітэту для стварэння палітычнай партыі «Разам» Максім Баграцоў.

«Пры тым, што ўлады кажуць пра партыйнае будаўніцтва, пра мадэрнізацыю палітычнай сістэмы, ніхто гэтаму не верыць. Усе лічаць, што партыю могуць зарэгістраваць, толькі калі ёсць дазвол у Камітэце (дзяржаўнай бяспекі. – Рэд.), падтрымка з боку Расеі, нехта некаму прадаўся. Інакш рэгістрацыі быць не можа. Усе думаюць загадзя, што не зарэгіструюць. […] Калі зарэгіструюць, думаю, для нас усіх гэта будзе сігнал аб тым, што мы набліжаемся да дна, узмацненне рэпрэсіяў канчаецца, і ўсё ж такі пачынаецца нейкі перыяд стабільнасці ды, можа быць, рух уверх», – заявіў Максім Баграцоў.

Ці атрымаецца стварыць новую значную палітычную сілу ў Беларусі? Пакажа час і «Размова» Уладзіміра Мацкевіча.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: vmeste.party/by