КДБ Лукашэнкі спаліўся на правакацыі ў Польшчы. Дзень міліцыі скасавалі


Выбары ў парламент як у СССР, сімвал іх – каўбасная нарэзка. Першы дэпутат-карупцыянер і парфумер Гайдукевіч. Лукашэнка папярэдзіў пра правакацыю ў Польшчы і спаліў КДБ. Дзень міліцыі 4 сакавіка скасуюць? Гумар ад «Хай Так TV».

Абмяркоўваем навіны Беларусі за мінулы тыдзень з гумарам!

Каментар
Лукашэнка спужаўся расколу элітаў і анансаваў атакі на Польшчу? Што значаць новыя выказванні
2024.02.20 19:38

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнага шоу «Хай Так TV»:

  • Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў пра правакацыю ў Польшчы
  • КДБ спаліўся на правакацыі ў Беластоку (Польшча)
  • Лукашэнка назваў галоўны вынік выбараў у парламент. Хіба гэта не смешна?
  • Каўбасная нарэзка ці каўбасная Беларусь. Аплікацыя ад прапагандыстаў
  • Буфет у СССР і буфет у Беларусі. У чым адрозненне?
  • Максім Раврэба пра найлепшыя выбары ў галактыцы, смак Радзімы і Азаронка
  • Безліміт у Беларусі і Расеі. Аляксандр Лукашэнка за роўмінг?
  • Сам сабе гумарыст: Лукашэнка агучыў «закрытую» інфармацыю ад NATO і ЦРУ
  • Пародыя «Дзень міліцыі 4 сакавіка скасавалі»
  • Парфумер Алег Гайдукевіч і яго адэкалон на 23 лютага
  • Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі не працуюць?
  • Ці сапраўды «BMW» падараваў «маленькі аўтамабіль» Лукашэнку?
  • Толькі стаў дэпутатам парламенту і адразу быў затрыманы як карупцыянер
  • У Зімбабвэ не завёўся падарунак Лукашэнкі
  • Чаму гараць беларускія аўтобусы ў Расеі?
  • Андрэй Мукавозчык папрасіўся на 15 содняў

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; СБ ТВ; БелТА