Галасавала за Лукашэнку, але збіццё сына сілавікамі ўсё змяніла. Іна Шырокая


Шматдзетная маці з Горадні Іна Шырокая – трэнерка хатха-ёгі. Яна галасавала за Лукашэнку, але збіццё сілавікамі ейнага сына ўсё змяніла: яна далучылася да маршаў і Каардынацыйнай рады, за што атрымала 3 гады «хіміі». Беларус беларусу.

«Я не была прыхільніцай Лукашэнкі, я ўвогуле была вельмі апалітычным чалавекам. У мяне было ўстойлівае перакананне, што выбары – вельмі фармальная рэч. І я разумела, што выбараў няма, і, адпаведна, мой голас нічога не значыць. Але ў сувязі з тым, што затрымалі майго сына, прычым затрымалі зусім нечакана для мяне, і мяне вось гэтае пачуццё мацярынскага гневу, якому проста неабходна было надаць вектар. Яно, уласна, накіравала мяне на ўсе наступныя дзеянні», – тлумачыць Іна Шырокая тое, як далучылася да адстойвання правоў тых, хто галасаваў супраць Лукашэнкі.

Гісторыі
«Не хачу быць бясконцай ахвярай». Былая палітзняволеная Іна Шырокая – пра лісты дзецям, ёгу і люстэрка ў СІЗА № 1
2023.04.24 07:00

Маці пяцярых дзяцей ладзіла шматлікія акцыі, нават далучылася да Каардынацыйнай рады і была засуджаная на 3 гады «хіміі» паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

У зняволенні Іну падтрымоўвалі заняткі ёгай, якой яна навучала і іншых вязняў. Сёння Іна Шырокая ў Беластоку і Варшаве ладзіць бясплатныя заняткі ў межах ініцыятывы «Volnyja». Яна жадае практыкаваць заняткі ёгай, і магчыма, менавіта вам яны прыдадуцца. Калі так, то лістуйце нам або далучайцеся да яе суполкі (Telegram / hatha_joga_warszawa).

Таксама ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» дызайнер Уладзімір Маляўка распавядзе пра поспехі брэнду «Zniven» (https://znivien.pl/). Калі вас цікавяць беларускія цішоткі, то можаце замовіць (Instagram / znivien_2020), у тым ліку новыя на тэму «Якуб Колас» і «Жыве вечна».

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.