Што хавае пад сабою Берасцейская крэпасць


Берасце – старажытны горад, перанесены на новае месца. Адбылося гэта зусім нядаўна, у ХІХ стагоддзі, падчас будаўніцтва слыннай Берасцейскай крэпасці. Гісторыя гэтага аб’екту паказвае, як насамрэч ставіліся да беларусаў царскія ўлады.

Культуролаг і грамадскі актывіст Віктар Клімус распавёў пра свой праект – мабільную праграму «reBrest», створаную да 1000-годдзя Берасця. Гэты дадатак выкарыстоўвае тэхналогію дапоўненай рэальнасці паводле прынцыпу папулярнай гульні «Pokémon Go», каб паказаць знішчаныя помнікі архітэктуры Берасця.

Віктар Клімус – берасцейскі актывіст, якога рэжым Лукашэнкі пераследуе паводле «карагоднай справы». У межах ціску на актывістаў і пераследу грамадскіх арганізацыяў улады Беларусі арыштавалі рахункі праекту, таму Віктару трэба ўзнаўляць ужо зробленае.

Hавiны
Віктар Клімус: Берасцейскі карагод быў пікавым момантам, кульмінацыяй, тады людзі яшчэ былі гатовыя павышаць стаўкі
2021.09.15 18:39

У граматычнай частцы тлумачым, чаму ў прозвішчы Шукеловіч не адбываецца якання.

Свядома – рас. сознательно

Адначасна – рас. единовременно

Асяроддзе – рас. среда

Схіліць – рас. склонить

Імкнучыся – рас. стремясь

Карыстацца – рас. пользоваться

Ставіцца – рас. относиться

Прыкладанне – рас. приложение

Рахунак – рас. счет

Сутнасць – рас. суть

На чым яно палягае – рас. в чем его суть

Паверхня – рас. поверхность

Наваколле – рас. окрестность

Умоўна – рас. условно

Пэўны = канкрэтны

Знішчаны – рас. уничтожен

Паўставаць – рас. возникать

Спадчына – рас. наследие

Пад патрэбы вайскоўцаў – рас. для нужд военных

Кляштар = каталіцкі манастыр

Колькасць – рас. количество

Звычайным чынам – рас. натуральным образом

Межы – рас. границы

Істотна – рас. существенно

Уласны – рас. собственный

Перашкаджаць – рас. мешать

Непажаданы – рас. нежелательный

Захоплены – рас. захваченный

Існаваць – рас. существовать

Прапанова – рас. предложение

Сведчыць – рас. свидетельствовать

Паўстанне – рас. восстание

Прымаць удзел – рас. принимать участие

Прадухіліць – рас. предотвратить

Падзея – рас. событие

Фартэцыя = крэпасць

Паходзіць – рас. происходить

Прозвішча – рас. фамилия

Вытворнае – рас. производное

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: old.brest-fortress.by