Зяленскі рыхтуе новую люстрацыю. Парашэнка назваў гэта доказам «прарасейскага рэваншу»


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект, які распаўсюджвае дзеянне закона аб люстрацыі на Пятра Парашэнку і ўсіх прадстаўнікоў улады, што кіравалі краінай з 2014 па 2019 гады.

Папярэдняя люстрацыя праводзілася пасля Еўрамайдану і тычылася чыноўнікаў часоў кіравання Віктара Януковіча. Паводле новага законапраекту, люстрацыя мусіць быць распаўсюджана на асобаў, якія займалі пасады з 23 лютага 2014 года па 19 траўня 2019 года і не былі звольненыя на працягу гэтага перыяду па ўласным жаданні. Пад новую люстрацыю можа трапіць экс-прэзідэнт Парашэнка, міністры, кіраўнікі сілавых структураў, дэпутаты і г.д.

Экс-прэзідэнт Парашэнка заявіў, што ініцыятыва Уладзіміра Зяленскі люстраваць усіх, хто быў ва ўладзе з 2014 па 2109 гады, фантастычная і зʼяўляецца доказам «прарасейскага рэваншызму». Як паведамляе прэс-служба партыі «Еўрапейская салідарнасць», Парашэнка лічыць, што такім чынам новая ўлада збіраецца вызваліць месца для «пятай калоны». На думку экс-прэзідэнта, «патрыятычных і эфектыўных палітыкаў хочуць замяніць на марыянетак, якія будуць выконваць загады Крамля».

Амбасадары краінаў G7 раскрытыкавалі ідэю Зяленскі правесці новую люстрацыі, адзначае «Украінская праўда».

«Прыцягненне да адказнасці вінаватых у злоўжыванні службовым становішчам зʼяўляецца правільным крокам, аднак, на нашу думку, цяперашнюю сітуацыю ва Украіне нельга параўнаць з той, якая была пасля рэвалюцыі годнасці», – адзначаецца ў заяве амбасадараў.

Hавiны
«Ідзі гуляй! Разбойнік ты»: Зяленскі адчытаў чыноўніка ў стылі Лукашэнкі. Той назваў прэзідэнта «дэбілам»
2019.07.10 16:59

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў