Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку. Яго падтрымалі ўсе купалаўцы. ФОТА, ВІДЭА

Праз тры дні пасля таго, як экс-міністр культуры і дырэктар тэатру заступіўся за ўдзельнікаў пратэстаў і выказаў гонар за тое, што ён беларус, застаўся без працы.

Пра ціск з боку ўлады «купалаўцы» сёння распавялі ў сваім чарговым звароце:

«Пасля таго, як мы, купалаўцы, выказалі сваю пазіцыю і ўзнялі бела-чырвона-белы сцяг над тэатрам, на нас пачаўся ціск. Мы нагадваем. Купалаўская сям’я заўсёды разам. Нашая пазіцыя нязменная. Мы будзем бараніць кожнага сябра нашай сям’і – ад дырэктара да прыбіральшчыцы».

«Мы, беларусы, хочам людзьмі звацца», – падсумавалі працаўнікі сталічнага тэатру.

Hавiны
«Я ганаруся, што я беларус» – Былы міністр культуры і дырэктар «Купалаўскага» падтрымаў пратэст беларусаў
2020.08.14 18:05

У фэйсбуку Купалаўскага тэатру напісалі, што з Латушкам датэрмінова разарвалі працоўную дамову паводле арт. 250 Працоўнага кодэксу «Разарванне працоўнай дамовы з кіраўніком арганізацыі па рашэнні ўласніка маёмасці ці ўпаўнаважанага ім органу».

Пратэст пад Купалаўскім тэатрам.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Падтрымаць прыйшоў Уладзімір Някляеў.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Павел Латушка. Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Павел Латушка.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Пратэст пад Купалаўскім тэатрам. Акцёры будуць чакаць міністра, пакуль ён не прыедзе.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў