Зварот у ААН, новыя прысуды і байкот спонсараў ЧС-2021 у Менску. 161-ы дзень пратэсту ў Беларусі


Вось і прайшоў 161 дзень паслявыбарчых пратэстаў. У Беларусі выносяцца новыя прысуды і абвінавачвання, працягваюцца рэпрэсіі, але не глядзячы ні на што, беларусы працягваюць выступаюць супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН

Беларускі Хельсінкскі Камітэт і ПЦ «Вясна» звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з паведамленнем пра тое, што ўлады Беларусі гатовыя перайсці да яшчэ больш радыкальных дзеянняў у адносінах да пратэстоўцаў. Яны накіравалі зварот да 6 спецыяльных дакладчыкаў ды Вярхоўнаму камісару Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справе правоў чалавека с-ні Вэронікі Мічэль Бачэле Хэр’і (Verónica Michelle Bachelet Jeria).

Праваабаронцы просяць звярнуцца да ўрада Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародна-прававых дакументах.

Hавiны
Канцлагеры і санкцыя на беспакаранасць. Праваабаронцы звярнуліся ў ААН
2021.01.16 12:28

Падставай для гэтага звароту стала апублікаваная аўдыёзапіс, на якой абмяркоўваецца ўзмацненне жорсткасці дзеянняў у дачыненні да мірных пратэстуючых.

«SKODA» не будзе спонсарам ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Менску

Генеральны партнёр чэмпіянатаў свету па хакеі «SKODA» прыняла афіцыйнае рашэнне не спансіраваць ЧС 2021 года, калі ён пройдзе ў Менску.

Пра такое рашэнне аўтаканцэрн паведаміў у сваім Twitter:

«28 гадоў мы мелі гонар быць партнёрам чэмпіяната свету па хакеі. Але мы таксама паважаем і падтрымліваем правы чалавека», – гаворыцца ў заяве.

Раней пра падобнае рашэнне паведаміў іншы спонсар ЧС па хакею NIVEA, што выклікала хвалю падзякі ад беларусаў у сацыяльных сетках.

Канчатковае рашэнне адносна турніру будзе прынятае ў канцы студзеня.

Hавiны
«Плюсы будуць пры любым рашэнні». Хакейныя фанаты – пра тое, ці трэба пераносіць ЧС па хакеі
2021.01.16 10:30

Знайшоўся 17-гадовы падлетак, які двойчы пацярпеў ад сілавікоў

Непаўнагадовы Цімур Міцкевіч, які пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў у Беларусі, зараз жывы і ў бяспецы. У верасні мінулага году ён сышоў са шпіталя ў невядомым накірунку, пасля чаго звестак пра яго не было.

Сёння ў сваім Instagram ён выклаў фота з подпісам «Живой. Жыве Беларусь!»

Справа менскага падлетка стала вельмі голаснай у Беларусі. 12 жніўня хлопца затрымалі людзі ў цывільным і адвезлі ў Партызанскі РУУС Менску. Паводле Цімура, яго збівалі і катавалі падчас затрымання і ў міліцэйскім пастарунку, пасля чаго ён трапіў у рэанімацыю 3-га гарадскога дзіцячага клінічнага шпіталя, дзе яго прыйшлося ўвесці ў штучную кому.

Hавiны
Сілавікі збілі 16-гадовага падлетка да комы: білі галавой аб бетон, усоўвалі дручок у рот
2020.08.15 00:57

Другі раз ён трапіў у шпіталь у верасні пасля допыту па крымінальнай справе, адкуль сышоў у невядомым накірунку і дагэтуль пра яго нічога не было вядома.

Суд адхіліў скаргу абароны Марыі Калеснікавай

Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў і адхіліў скаргу абароны Марыі Калеснікавай на падаўжэнне тэрміну ўтрымання. Марыя застанецца пад вартай да 8 сакавіка.

Адвакат Людміла Казак пракаментавала, што вынікі судовага паседжання для абароны былі прадказальныя, але адвакаты і сама Марыя будуць абскарджваць рашэнне суда.

Падчас перапынку ў судзе.
Фота: тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial

Нягледзячы на маразы і закрытае судовае паседжанне да будынку суда прыйшло шмат неабыякавых людзей, сябры Марыі і прадстаўнікі амбасад Еўрапейскага Звязу.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову вінавацяць у нанясенні шкоды «Менсктрансу»

Журналістак «Белсату» вінавацяць у тым, што яны бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту.

Hавiны
Справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай перадалі ў суд
2021.01.12 17:08

Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкода ГП «Менсктранса» ацэненая ў 11 562 рубля і 14 капеек.

Чатыры гады калоніі прысудзілі 22-гадоваму студэнту БДУ Яўгену Каліноўскаму

У дзень, калі Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкала не зарэгістравалі кандыдатамі на прэзідэнцтва, на плошчу Перамогі ў Менску адбылася акцыя пратэсту. Хутка на месца прыбыў АМАП і пачаў жорстка затрымліваць і разганяць людзей. Тады Яўген паспрабаваў адбіць аднаго з пратэстоўцаў ад АМАПу.

У судзе над Яўгенам Каліноўскім.
Фота: Белсат

Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым па ч. 1 арт. 342 (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) Крымінальнага кодэкса і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. А таксама выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым АМАПаўцам.

Hавiны
Студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады
2021.01.16 13:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў