ЗША адмянілі санкцыі ў дачыненні да Судану, бо пабачылі прагрэс гэтай дзяржавы ў барацьбе з тэрарызмам, паляпшэнне гуманітарнай сітуацыі ў краіне, а таксама ўлічылі абавязкі Хартума не заключаць зброевыя ўгоды з КНДР.
Гэты крок завяршыў працэс, распачаты адміністрацыяй Абамы, які выклікаў крытыку з бок праваабарончых арганізацый. Прэзідэнт Дональд Трамп адмяніў эмбарга на гандаль з Суданам, якое адразала Хартум ад сусветнай фінансавай сістэмы.
Такім чынам, з-пад дзеяння амерыканскіх санкцый выведзены рэжым прэзідэнта Амара Хасана аль-Башыра, які кіруе Суданам з 1989 года. У 2008 годзе Міжнародных крымінальны суд выдаў ордэр на арышт аль-Башыра па абвінавачванню ў этнічных чыстках падчас канфлікту ў Дарфуры (грамадзянская вайна на захадзе Судану, дзе загінулі больш за 300 тыс. чалавек). Праваабаронцы лічваць аль-Башыра адным з найбольш жорсткіх дыктатараў сучаснасці.
Аднак Судан застаецца ў амерыканскім спісе дзяржаў-спонсараў тэрарызму, разам з Іранам і Сірыяй. Суданскія чыноўнікі таксама застаюцца ў секцыйным спісе ААН за генацыд у Дарфуры.
ІІ, belsat.eu, паводле Голос Амерыкі