ЗША ўвялі санкцыі супраць 17 саудаўцаў пасля забойства журналіста Хашогджы


Міністэрства фінансаў ЗША увяло санкцыі супраць 17 падданых Саудаўскай Аравіі, датычных, на думку ведамства, да забойства журналіста Джамаля Хашогджы, якое адбылося ў Стамбуле.

Пад санкцыі патрапіў былы дарадца каралеўскага суда, палкоўнік выведкі, а таксама саудаўскі консул у Турэччыне.

У выніку санкцый будуць замарожаны любыя актывы гэтых людзей на тэрыторыі ЗША; амерыканскім грамадзянам забаронена супрацоўнічаць з імі.

15 лістапада пракуратура Саудаўскай Аравіі абвінаваціла ў забойстве Хашогджы 11 асобаў. Пяцёра з іх, на думку ведамства, павінны быць пакараныя смерцю.

Саудаўскі журналіст Джамаль Хашогджы, які пісаў для The Washington Post, быў знойдзены мёртвым у консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле 2 кастрычніка. Турцыя заявіла, што журналіста забілі па загадзе саудаўскіх уладаў. Саудаўская Аравія прызнала забойства толькі праз два тыдні.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў