ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў указ аб увядзенні новых сектаральных санкцыяў у дачыненні Ірана, перадае тэлеканал CNN.

Абмежаванні ўведзены супраць вытворчага, тэкстыльнага, будаўнічага і горназдабываючага сектараў эканомікі Ірану.

Санкцыі будуць з’яўляцца як першаснымі, так і другаснымі – гэта значыць за вядзенне бізнесу з гэтымі кампаніямі трэція бакі таксама апынуцца пад санкцыямі.

ЗША таксама ўвялі асаблівыя абмежавальныя захады супраць найбуйнейшых іранскіх вытворцаў жалеза і сталі. Акрамя таго, пад персанальныя санкцыі трапілі восем прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны.

Нагадаем, раней Трамп анансаваў новыя санкцыі супраць Ірану ў адказ на іранскую атаку на вайсковыя базы ЗША на тэрыторыі Іраку.

Hавiны
Іран абстраляў амерыканскія базы ў Іраку
2020.01.08 06:40

КА belsat.eu

Стужка навінаў