ЗША разлічваюць на працяг дыялогу з Менскам па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі


У заяве Дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэёў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі падкрэсліваецца, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца «непахісным прыхільнікам незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі». Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

«Павага да правоў і свабодаў чалавека, а таксама бесперапыннае развіццё дэмакратычных прынцыпаў маюць ключавое значэнне для пабудовы квітнеючых, устойлівых і мірных дзяржаваў. Мы спадзяемся на працяг дыялогу па гэтых пытаннях у інтарэсах абедзвюх нашых краінаў. У гэты дзень я жадаю народу Беларусі ўсяго найлепшага», – адзначыў Пампэёў.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, віншавальныя пасланні на Дзень Незалежнасці Беларусі былі атрыманыя, у прыватнасці, ад Папы Рымскага Францішака, каралевы Вялікай Брытаніі, старшыні КНР, прэзідэнтаў Расеі, Казахстана, Азербайджана, Сербіі, Украіны, Таджыкістана, Узбекістана, Турцыі, Венесуэлы, Францыі, Германіі, Рэспублікі Карэя, Аўстрыі, Латвіі, Балгарыі ды інш.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у віншавальным пасланні Лукашэнку адзначыў: «Будзьце ўпэўненыя, што Францыя выступае за паглыбленне дыялогу з суседнімі дзяржавамі Еўрапейскага звязу ў мэтах садзейнічання лепшаму разуменню нашых узаемных палітычных кірункаў».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў