ЗША прызналі Галанскія вышыні часткаю Ізраіля


25 сакавіка 2019 года. Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас перамоваў у Авальным кабінеце Белага дому. падчас перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа падчас сустрэчы ў Авальнай кабінеце Белага дома. Вашынгтон, ЗША. Фота – Carlos Barria/Reuters/Forum

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў афіцыйны дакумент аб прызнанні Галанскіх вышынь часткай Ізраіля, падае «Reuters».

Пра намер прызнаць суверэнітэт Ізраілю над гэтай тэрыторыяй Трамп заявіў яшчэ 21 сакавіка. Паводле амерыканскага лідара, тэрыторыі маюць стратэгічнае значэнне з пункту гледжання бяспекі Ізраіля і ўсяго рэгіёну.

Сірыя лічыць заяву прэзідэнта ЗША безадказнай і кажа, што такая пазіцыя амерыканскага боку адлюстроўвае «пагарду да міжнароднай легітымнасці і абуральнае парушэнне рэзалюцый ААН«.

Еўразвяз, у тым ліку Вялікая Брытанія, па-ранейшаму адмаўляецца прызнаваць Галанскія вышыні часткай Ізраіля.

Расея не падтрымае змяненне статусу Галанскіх вышынь у абыход Рады Бяспекі ААН.

У Крамлі казалі, што выказванні спадара Трамп могуць яшчэ больш дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне.

«Сама па сабе такая ідэя ніякім чынам не спрыяе мэтам і задачам блізкаўсходняга ўрэгулявання. Хутчэй, наадварот», – заяўляў Пяскоў.

Галанскія вышыні, якія ў 1944-м сталі часткаю Сірыі, Ізраіль захапіў у 1967-м падчас Шасцідзённай вайны.

У 1981 году Кнэсет прыняў закон аб Галанскіх вышынях, у якім у аднабаковым парадку абвяшчаў суверэнітэт Ізраіля над гэтай тэрыторыяй. Рада бяспекі ААН прызнала анексію несапраўднай.

ДД

Стужка навінаў