На тэрыторыю Партугаліі прыбылі амерыканскія бамбавікі. Пра гэта паведамляе «Голос Амерки».
Аператыўная група амерыканскіх стэлс-бамбавікоў «B-2 Spirit» з авіябазы Уайтмен у ЗША прыбыла на авіябазу Лажэс на Азорскіх астравах (Партугалія) для вучэнняў інтэграцыі ў тэатр ваенных дзеянняў і лётнай падрыхтоўцы.
У Еўрапейскім камандаванні ЗША паведамілі, што самалёты задзейнічаюць на розных ваенных аб’ектах.
«Разгортванні стратэгічных бамбавікоў у Еўропе дазваляюць членам экіпажаў азнаёміцца з тэатрам ваенных дзеянняў і дэманструюць прыхільнасць ЗША сваім саюзнікам і партнёрам», – гаворыцца ў заяве.
На авіябазе Лажэс 65-я група наземнага абслугоўвання аказвае падтрыманне ў баявых аперацыях, забяспечваючы экспедыцыйныя перамяшчэнні знішчальнікаў, іншых баявых самалётаў, а таксама глабальную сувязь з камандзірамі баявых падраздзяленняў. Таксама яна падтрымлівае абʼяднаныя і кааліцыйныя аперацыі ды аперацыі NATO.
МГ belsat.eu