Беларускія дэсантнікі на вучэннях з салдатамі NATO

Беларуска-брытанскія вучэнні. Фота: «Ваяр»

У адпаведнасці з Планам міжнароднай вайсковай супрацы на палігоне 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады адбываюцца сумесныя беларуска-брытанскія вучэнні «Зімовы партызан», паведамляе прэсавая служба Мінабароны Беларусі.

У межах беларуска-брытанскіх вучэнняў вядзецца падрыхтоўка беларускіх міратворцаў. Гэта з’яўляецца актуальным з пункту погляду планаванага пашырэння ўдзелу Беларусі ў міратворчай дзейнасці ААН.

Беларуска-брытанскія вучэнні. Фота: «Ваяр»

«Нам вельмі прыемна працаваць разам з калегамі з Беларусі. Не сумняюся, што абодва нашыя бакі возьмуць для сябе шмат новага. Важна, каб было паразуменне ў сферы міратворчасці», – адзначае аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь падпалкоўнік Цімофі Уайт-Байкот.

Беларуска-брытанскія вучэнні. Фота: «Ваяр»

Усяго ў вучэннях «Зімовы партызан» задзейнічана 28 вайскоўцаў 42-га батальёну марской пяхоты Узброеных сілаў Вялікай Брытаніі. Беларускі бок прадстаўляюць вайскоўцы міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

У Беларусь на вучэнні прыбываюць брытанскія марпяхі

СК belsat.eu

Hавiны