Золатавалютныя рэзервы за красавік выраслі да $ 7,9 млрд. Да гэтага яны істотна падалі

Па стане на пачатак траўня, паводле папярэдніх дадзеных, золатавалютныя рэзервы склалі $ 7, 88 млрд (у эквіваленце), перадае БелТА.

Пасля істотнага зніжэння ў сакавіку на 11,6% (больш, чым на мільярд), у красавіку рэзервы выраслі на $ 96, 2 млн.

ЗВР Беларусі ўпалі больш як на $ 1,5 млрд. І гэта не мяжа

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Таксама гэтаму паспрыяў рост кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

У красавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязкаў у замежнай валюце на суму каля $ 317 млн.

Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш як $ 7,3 млрд, прагназуе Нацбанк.

КА belsat.eu

Hавiны