Зміцер Галко з'ехаў з Беларусі, каб не адбываць пакаранне


Беларускі журналіст Зміцер Галко, якога сёлета пакаралі 4 гадамі «хіміі», вырашыў з’ехаць з Беларусі ва Украіну, каб не адбываць пакаранне, прадугледжанае судовым выракам.

Пра гэта Галко распавёў на сваёй старонцы ў «Facebook».

Гражданин начальник! Тут такое дело, я подумал, что быть прилежным мучеником и вовремя явиться для отбывания наказания…

Opublikowany przez Dzmitrego Halkę Czwartek, 1 listopada 2018

  • Сёлета 17 ліпеня суд Савецкага раёну Менску прызнаў журналіста Змітра Галко вінаватым у гвалце у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і пакараў яго 4 гадамі «хіміі» – абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Змітра вызвалілі ў залі суду (на той момант ён правёў за кратамі ўжо каля 2,5 месяцаў), з’явіцца на «хімію» ён быў абавязаны самастойна.
  • Адразу пасля выраку Галко заявіў журналістам, што не згодны з прысуд і адзначыў палітычны складнік гэтай крымінальнай справы. «Калі б не было палітычнага складніку, то ўвогуле не з’явілася б крымінальная справа. Адзіным справядлівым рашэннем з боку суда было б поўнае апраўданне. У «хіміі» ёсць свае мінусы – неўзабаве пра маю справу ўсе забудуць, бо я не ў турме, але свабода ўсё адно будзе абмежаваная, не атрымаецца ўзʼяднацца з сямʼёй», – сказаў Галко.
  • Інцыдэнт, які стаў нагодай для крымінальнага пераследу, адбыўся ў 25 лістападу 2017 года. Сын Галко святкаваў сваё 15-годзе на кватэры ў Менску. На свяце былі ягоныя сябры, таксама прысутнічаў і сам Галко (усяго было каля 17 чалавек). Шумная кампанія падлеткаў прыцягнула ўвагу мясцовага ўчастковага Юрыя Чыркова. Паводле следства, калі міліцыянты зайшлі ў кватэру, у іх адбыўся канфлікт са Змітром Галко, прычым журналіст нібыта ўжыў сілу да праваахоўнікаў. Паводле адваката Галко Наталлі Мацкевіч, міліцыянты незаконна ўварваліся ў кватэру, пачалі відэаздымку, таму ў дачыненні журналіста нельга ўжываць артыкул аб нападзе на працаўніка МУС. У хуткім часе пасля гэтага Галко разам з сынам з’ехалі ва Украіну. Аднак 22 красавіка, падчас вяртання на радзіму, Галко затрымалі на беларуска-украінскай мяжы і кінулі за краты.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў