Зідан зноў узначаліў мадрыдскі «Рэал»


Новым галоўным трэнерам мадрыдскага «Рэала» прызначылі Зінэдына Зідана, які ўзначальваў клуб з 2016 па 2018 год. Кантракт са спецыялістам падпісаны да 2022 года, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Раней Зідан з «Рэалам» дасягнуў фенаменальных вынікаў. Тройчы запар выйграў Лігу чэмпіёнаў, двойчы Суперкубак і клубны чэмпіянат свету, па адным раз чэмпіянат і Суперкубак Іспаніі.

Летам 2018 года года Зідан пакінуў «Рэал» і каманду ўзначаліў Хулен Лапэтэга, якога ўжо восенню змяніў Сант’яга Салары. Сезон 2018/2019 «Рэал» праваліў: вылецеў з Лігі чэмпіёнаў на стадыі 1/8 фінала, вылецеў з Кубка Іспаніі і ўжо не мае шансаў выйграць чэмпіянат Іспаніі (клуб адстае ад «Барсэлоны» на 12 балаў).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў