Жыхары Ялты знялі відэа, у якім паказваюць зруйнаваную набярэжную і іранічна запрашаюць турыстаў на адпачынак.
«Просім вышэйшыя інстанцыі, Расею, пасадзіць іх (мясцовыя ўлады) не на пасады, якія яны займаюць, а ў турмы, каб не было жадання ў іншых злодзеяў даводзіць да такога», – гаворыць адна з жыхарак Ялты.
Яе падтрымлівае зямляк, які абураецца тым, што ў горадзе нельга дыхаць з-за вялікай колькасці машынаў.
Пасля анексіі Крыму Расеяй беларусы амаль адмовіліся ад свайго калісьці самага папулярнага турыстычнага кірунку. Аднак на выставе «Адпачынак 2015», што адбылася ў Менску ў пачатку красавіка, прадказалі вяртанне беларусаў у Крым.
НМ, belsat.eu