У дачыненні Наталлі Спірыдонавай, жыхаркі Віцебску, міліцыянты склалі адміністратыўны пратакол за публікацыю ў Facebook. Дзяўчына напісала ў сваім акаўнце пра акцыю незалежнасці, якая адбывалася ў Віцебску 29 снежня. Міліцыянты палічылі гэта заклікам да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, паведамляе «Віцебская Вясна».
У пратаколе міліцыянты адзначылі, што Наталля Спірыдонава на сваёй старонцы сацыяльнай сетцы Facebook апублікавала публічныя заклікі да правядзення масавых мерапрыемстваў на плошчы Перамогі ў Віцебску. Паколькі акцыя не дазволеная ва ўстаноўленым парадку, то міліцыянты інкрымінуюць ёй парушэнне арт. 8 Закону «Аб масавых мерапрыемствах».
«Адказнасць за правапарушэнне прадугледжаная ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ», – гаворыцца ў пратаколе.
Пакаранне за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічыняў (ад 540 да 1350 рублёў) або адміністрацыйны арышт.
СК belsat.eu