Жыхар Асіповічаў пасля содняў у ізалятары захварэў на COVID-19 і памер


У Асіповічах пасля двух тыдняў хваробы з COVID-19 памёр 57-гадовы Сяргей Шчацінка. Паводле родных, мужчына захварэў у ізалятары часовага ўтрымання, куды яго адправіў суд, прызнаўшы вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, піша TUT.BY.

Жонка памерлага Ала Шчацінка распавяла журналістам, што іх з мужам затрымалі 12 лістапада: яе – на працы, яго – дома. Напярэдадні вечарам яны фатаграфаваліся ў гарадскім парку, і мужа, паводле Алы, вылічылі па яркай куртцы – па запісы з відэакамер бліжэйшага рэстарану.

Аб’ектыў
«Ты сядзіш у душнай камеры, набітай людзьмі». У беларускіх турмах пануе каронавірус
2020.11.28 23:00

З мясцовага РАУС Алу выпусцілі, а Сяргея адправілі ў ІЧУ. На наступны дзень быў суд, які прызнаў мужа і жонкі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Алу аштрафавалі на 10 базавых велічыняў, або 270 рублёў. Сяргею прызначылі пакаранне ў выглядзе 10 содняў пад арыштам.

Пасля вызвалення з ІЧУ мужчына захварэў, тэст на каронавірусную інфекцыю паказаў станоўчы вынік.

11 снежня Сяргей Шчацінка пайшоў з жыцця. Пры гэтым паводле дакументаў, прычына смерці Сяргея Шчацінкі не вядомая. Медыкі пазначылі код R99 у пасведчанні аб смерці, які расшыфроўваецца як «іншыя і неўдакладненыя прычыны смерці».

AA belsat.eu

Стужка навінаў