Журналістку «Белсату» шпіталізавалі пасля трох дзён на Акрэсціна. Яе збівала наглядальніца


Зараз журналістка шукае сукамерніц, якія, магчыма, таксама пацярпелі ад жанчыны, што збівала дзяўчат.

Журналістка «Белсату» Алена Дубовік была затрыманая вечарам 10 жніўня каля Цэнтральнага РУУСа. Яе затрымалі разам з яшчэ адной журналісткай, Таццянай Белашовай. Каляжанкі паехалі высвятляць лёс Віталя Дубіка, аператара «Белсату». Каля РУУС іх і затрымалі. Ва ўсіх былі камізэлькі прэса, яны былі пазначаныя як журналісты. Але гэта не спыніла АМАП.

А далей… далей пачалося самае жорсткае.

– Мяне адразу пачалі біць. Біла адна жанчына. У форме. Я не ведаю, што за форма была, не памятаю. Яна была наглядальніцай. Усіх дзяўчат біла. Потым, 13-га, калі быў суд, я адмовілася падпісваць паперы, дзе было напісана, што ўзялі мяне каля ГЦ «Рыга». Мяне вывелі на калідор, і тая жанчына зноў пачала мяне біць – каленам у жывот, – узгадвае Алена Дубовік тыя страшныя дні.

Hавiны
Як зафіксаваць збіццё і куды накіраваць скаргі на злачынствы сілавікоў
2020.08.14 15:50

Але журналістка не адступіла. Яе доўга ўгаворвалі, у выніку пратакол перапісалі – узялі калі РУУС. За што, чаму, навошта – гэта зусім не тыя пытанні, якімі задаецца Алена.

– Я ведаю, што пра гэтую наглядальніцу шмат хто пісаў і распавядаў. Кажуць, што яе нібыта завуць Крысціна. Магчыма, іншае імя. Яна бландзінка, з даўгімі валасамі, каля 30 год. Я вельмі хачу знайсці астатніх дзяўчат, якія пацярпелі ад рук і ног гэтай наглядальніцы. Мяне ўтрымлівалі ў ЦІП на другім паверсе, камера №9. Дзяўчаты, адгукніцеся. Калі хтосьці ведае імя наглядальніцы, буду ўдзячная за падказку, – кажа Алена.

Зараз Алену шпіталізавалі ў больніцу з падазрэннем на «разрыў яечніка». Алена і яе родныя збіраюцца падаваць скаргі ва ўсе магчымыя органы, у тым ліку і ў міжнародныя арганізацыі.

«Белсат» просіць усе журналісцкія арганізацыі, у тым ліку і міжнародныя, падтрымаць Алену.

Hавiны
«Тое, што робяць сілавікі, – гэта генацыд». Менчука абстралялі гумовымі кулямі за сто метраў ад дому
2020.08.14 13:31

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў