Журналіста Алеся Кіркевіча будуць судзіць за матэрыял на «Белсаце»


Алесь Кіркевіч

Супрацоўнікі міліцыі завялі справу паводле артыкулу 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) у дачыненні да гарадзенскага журналіста Алеся Кіркевіча.

Падставай для завядзення справы стаў сюжэт, які быў паказаны на«Белсаце» 7 снежня. Алесь Кіркевіч як гарадзенскі гісторык і журналіст дапамагаў зрабіць матэрыял пра патэнцыял гарадзенскіх сутарэнняў.

«Гэта быў цалкам гістарычны сюжэт, аніякай палітыкі. Раней мяне судзілі ў 2015 годзе, тады мы здымалі сюжэт пра літоўскую выставу мастакоў. Гэтак жа мяне і аператара асудзілі за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ», – распавёў «Белсату» Алесь Кіркевіч.

На гарадзенскіх журналістаў могуць завесці справу за сюжэт пра падвалы

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары