На гарадзенскіх журналістаў могуць завесці справу за сюжэт пра падвалы


Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча хочуць аштрафаваць за сюжэт пра таямніцы гарадзенскіх сутарэнняў, які быў апублікаваны на Belsat.eu.

Журналісты позву ў міліцыю не атрымалі. Але паводле неафіцыйнай інфармацыі, герояў сюжэту ўжо запрасілі ў міліцыю «на размову».

Гісторыкі даследуюць старажытныя гарадзенскія падвалы

Часцей за ўсё журналістаў, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам, штрафуюць за парушэнне арт. 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі).

Сёлета ў лістападзе Алеся Дзянісава аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» відэа на персанальнай старонцы ў сацыяльных сетках. Яшчэ ў сакавіку 2017 года Дзянісаў перапосціў са старонкі беларускіх анархістаў ва «УКантакце» відэа пра ўдзелу анархістаў у «маршах недармаедаў».

Больш за 90 затрыманняў за 2 гады. Нас б’юць, штрафуюць, за намі сочаць, але мы працягваем

Перад самым Новым годам штрафы і новую позву ў суд таксама атрымалі незалежныя журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары