Жонку Зяленскага шпіталізавалі з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам


Алену Зяленскую шпіталізавалі ў Кіеве, паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны.

На мінулым тыдні пасля ПЦР-абследавання ва ўкраінскай першай лэдзі была выяўлена каронавірусная інфекцыя. Цяпер у яе двухбаковая пнеўманія сярэдняй ступені цяжкасці. Ейны стан стабільны.

Цяпер жонка прэзідэнта знаходзіцца ў ізаляцыі, пад наглядам лекараў.

Праведзеныя ўчора чарговыя тэсты на COVID-19 ва Уладзіміра Зяленскага і іхных дзяцей паказалі адмоўны вынік. У сувязі з хваробай жонкі Зяленскі перайшоў на асаблівы рэжым працы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў