Жонка футбаліста нацыянальнай зборнай: Агідна глядзець на тое, што адбываецца, але ўжо не страшна


Ксенія Бахар, жонка паўабаронцы футбольнага клубу «Дынама» (Менск) і зборнай Беларусі Івана Бахара, пракаментавала ў сваім Instagram сітуацыю ў Беларусі.

«Агідна глядзець на тое, што адбываецца ў краіне. Але не страшна. Ужо не страшна. Бо нас шмат, усе бачаць і разумеюць падтрымку адзін аднаго. Такога яшчэ не было ніколі, але проста пакаленне вырасла. Адважнае пакаленне. Краіна для народу, а не народ для краіны. Мы пераможам», – напісала яна.

Як піша «Трыбуна», у stories свайго Instagram Ксенія Бахар паведамляла, што 19 чэрвеня выходзіла на «ланцуг салідарнасці» ў Менску.

«Растлумачце, калі ласка, як вы давялі краіну да такога? Сярод дня выкрадаюць людзей, якія проста шпацыруюць па цэнтры гораду. Якія проста купляюць сабе каву. Якія проста стаяць у чарзе. Як усе глядзяць на гэта спакойна? Хай мяне расстраляюць, хай мяне пасадзяць. Я не хачу жыць у такой краіне», – адзначала яна пасля затрыманняў.

Hавiны
Лёня Пашкоўскі: У адрозненне ад прэзідэнта, усе гэтыя гады мы развіваліся, раслі, разумнелі
2020.06.21 15:28

Таксама жанчына падала дакументы на ўдзел у выбарчай камісіі, каб «самой справядліва лічыць галасы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў