Жанчыны зноў выйшлі на вуліцы Беларусі. Мужчыны нясуць ім кветкі, каву і прысмакі


С ЛОГО ДЛЯ ПУБЛИКАЦИИ
Дзяўчына ў «ланцугу салідарнасці» ў мікрараёне Уручча ў Менску. 13 жніўня 2020 года.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Беларусы ўжо пяты дзень пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх, па афіцыйных дадзеных, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў. Цяпер да патрабаванняў беларусаў і беларусак дадалося таксама спыненне міліцэйскага тэрору супраць мірных грамадзянаў. Асаблівасцю новай хвалі пратэстаў сталі «ланцугі салідарнасці» жанчын, якія выходзяць на вуліцы ў белым і з кветкамі.

У чацвер беларускі масава выйшлі на вуліцы другі дзень запар.

«Жаночая акцыя прыўкрасная. Такая любоў, такая энергія. Ніколі не бачыла столькі людзей, якія ўсміхаюцца на вуліцы. Мужчыны прыносяць бярэмі кветкі, каву, прысмакі, усе хто ідзе міма – усміхаецца, – распавядае «Вот так» Ірына, якая выйшла на сённяшні пратэст. – Так прыгожа і так па добраму. Беларусы ніколі не будуць ранейшымі. Мы становімся такімі, якімі заўсёды хацелі быць».

Але пры гэтым я іду зараз адна па вуліцы і мне страшна, дадае дзяўчына пасля заканчэння акцыі.

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

 

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

 

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

 

С ЛОГО ДЛЯ ПУБЛИКАЦИИ
Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv

 

С ЛОГО ДЛЯ ПУБЛИКАЦИИ
Фота: ТК / Belsat.eu / Vot-tak.tv

 

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
Акцыі салідарнасці ў Менску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv

 

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

 

Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

 

С ЛОГО ДЛЯ ПУБЛИКАЦИИ
Фота: ТК / Belsat.eu / Vot-tak.tv

 

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
Фота: ТК / Belsat.eu / Vot-tak.tv

 

С ЛОГО ДЛЯ ПУБЛИКАЦИИ
Акцыі салідарнасці ў Менску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv

 

С ЛОГО ДЛЯ ПУБЛИКАЦИИ
Фота: ТК / Belsat.eu / Vot-tak.tv

Ланцуг салідарнасці сфармавалі сёння таксама як мінімум у Горадні і Берасці.

БЕЗ ЛОГО ДЛЯ ОБЛОЖЕК И ГРАФИКИ
«Ланцуг салідарнасці» ва Уруччы 13 жніўня 2020 года.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

З’яўленне жаночага пратэсту звязана з жорсткасцю АМАПу ў адносінах да хлопцаў, якіх масава затрымліваюць і збіваюць. За чатыры дні ў розных гарадах Беларусі затрымалі каля сямі тысяч чалавек, некалькі сотняў трапілі ў больніцы. Вядома як мінімум пра дзве смерці: адзін пратэстовец загінуў у Менску, другі памёр пасля збіцця міліцыяй у Гомлі. Дзяўчат таксама бʼюць, але нашмат менш.

Сцэнар пратэстаў нагадвае ход прэзідэнцкай кампаніі, калі пасля арышту асноўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі галоўнай удзельніцай гонкі стала Святлана Ціханоўская, жонка арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага.

ДД/ІР belsat.eu

Стужка навінаў