Землятрус на Сіцыліі: дзясяткі пацярпелых і разбураныя будынкі. ФОТА, ВІДЭА

ВІДЭА

Фота ANSA

Колькасць пацярпелых у выніку землятрусу магутнасцю 4,8 балы на Сіцыліі паблізу Катаніі дасягнула каля 30 чалавек, стыхія прывяла да разбурэнняў дамоў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на мясцовых чыноўнікаў.

Фота ANSA

Землятрус у Італіі адбыўся праз два дні пасля вывяржэння вулкана Этна, самага вялікага і найбольш актыўнага вулкана ў Еўропе. Вулкан выкінуў велізарны слуп попелу ў неба. Гэта прывяло да часовага закрыцця аэрапорта Катаніі на ўсходнім узбярэжжы Сіцыліі.

Землятрус адбыўся ў 3:19 раніцы 26 снежня. Многія людзі былі вымушаныя пакінуць свае дамы і спаць у аўтамабілях.

Адзначаецца, што землятрус адчуваўся як вельмі магутны, паколькі яго эпіцэнтр знаходзіўся адносна неглыбока – на глыбіні 1 км.

Фота ANSA

Пашкоджанні атрымалі ў асноўным старыя будынкі ў гарадах Санта-Венерына і Цафферана-Этна. Па дадзеных мясцовых чыноўнікаў, каля 30 чалавек атрымалі раненні, 10 былі шпіталізаваныя.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары