Завод патрабуе абвяржэння за фота мыла, прывязанага да крану


Кіраўніцтва Маладзечанскага заводу парашковай металургіі праз суд патрабуе ад «Рэгіянальнай газеты» абвергнуць інфармацыю пра прывязанае вяроўкай да крану мыла.

10 кастрычніка летась выданне «Рэгіянальная газета» апублікавала фота, што даслаў чытач газеты, на якім відаць, што ў прыбіральні мыла каля рукамыйніка прывязанае вяроўкай да крану. Матэрыял з’явіўся пад загалоўкам «Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку».

Фота: rh.by

Тады дырэктар прадпрыемства Алег Тапалаў пракаментаваў гэты фотаздымак.

«Гэта правакацыя», – сказаў ён.

Цяпер завод праз суд патрабуе ў «Рэгіянальнай газеты» публічнага прабачэння і абвяржэння інфармацыі пра мыла на вяроўцы. На думку кіраўніцтва прадпрыемства звесткі, якія былі апублікаваныя, не адпавядаюць рэчаіснасці і могуць адмоўна адбіцца на фінансавых выніках прадпрыемства.

Судовую позву будзе разглядацца ў Менскім абласным эканамічным судзе.

«Мы не разумеем, якое абвяржэнне мы мусім даць, таму што завод прызнае фота, на якім відаць мыла прывязанае ад вяроўкі. І мы не ведаем, што абвяргаць. Таму мы не згодныя з патрабаваннем і адхіляем позву. Мы ўпэўненыя ў сваёй праваце, але суд будзе вырашаць, не вядома, наколькі кваліфікавана будуць падыходзіць да гэтага. Суд жа запрасіў яшчэ і лінгвістычную экспертызу, паколькі пад фота ёсць і каментар», – распавёў «Белсату» галоўны рэдактар выдання Аляксандр Манцэвіч.

Hавiны
Адзіная беларускамоўная незалежная папяровая газета на Віцебшчыне. «Вольнае Глыбокае» адзначае юбілей
2019.12.24 16:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў