Затрыманы старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму


Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілі факт атрымання хабару старшынём камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкама.

Чыноўніка затрымалі ў Менскім раёне пасля атрымання 4 тысячаў долараў ЗША. Грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў Паўлу Лучыновічу, які займаў пасаду старшыні камітэту архітэктуры ў гарвыканкаме, перадала індывідуальны прадпрымальнік.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовай асобы Менгарвыканкаму заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК РБ, у дачыненні да хабарадавальніка распачата крымінальная справа па ч.2 арт.431 (дача хабару ў буйным памеры) КК РБ.

Аб’ектыў
Вырак за карупцыю ў сферы ЖКГ. Асуджаны – карупцыянер ці інаватар?
2019.03.15 21:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў