Пра затрыманне паведаміла жонка Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
«Затрымалі Ганну Ермачонак і Дзмітрыя Бобрыка. Ганна рэдагуе навукова-папулярны аддзел, Дзмітрый – фінансавы. Пра Ульяну Бабаед нічога не вядома пакуль».
Раней затрымалі Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, Таццяну Каравенкаву, Ульяну Бабаед і Галіну Уласік.
У офісе партала TUT.BY у бізнес-цэнтры Omega Tower на праспекце Дзяржынскага следчыя ачапілі некалькі паверхаў і праводзяць ператрус. Следчыя заблакавалі кабінеты рэдакцыі і бухгалтэрыі. Журналістаў і рэдактараў падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай БелТА.
ДР belsat.eu