«Заспявай» у шосты раз. Пераможца атрымае 1500 рублёў


Сёлета канкурсантам дастаткова даслаць на разгляд сваю песню на любой мове.

Конкурс «Заспявай» ужо шосты раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Мэта – злучыць сучасную беларускую музыку і сучасную беларускую паэзію. Падчас конкурсу ўдзельнікі створаць і запішуць песню на адзін з абраных твораў.

«Галоўная адметнасць сёлетняга сезон у тым, што цяпер жадаючым прыняць удзел у конкурсе няма патрэбы запісваць наперад песню на вершы паэтаў, а дастаткова даслаць сваю аўтарскую песню і выбраць верш. А да гэтага мы пашыраем адукацыйны складнік, у межах якога будуць заняткі па вакале, нэймінгу, іміджу і гісторыі сучаснай беларускай літаратуры і музыкі», – распавёў «Белсату» арганізатар конкурсу Сяргей Будкін.

Як зрабіць верш песняю можна паглядзець у гэтым відэа.

Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 16 да 30 год. Перавага найперш аддаецца тым, хто не мае канцэртнага і студыйнага досведу і працуе (хоча працаваць) у стылях індзі-поп, электроніка і рэп.

Для падачы заявы трэба даслаць прыклад сваёй творчасці (на любой мове) і папярэдне выбраць верш, на які будзе створана песня падчас конкурсу.

«Натуральна, што будуць прызы. Прыз абсалютна афіцыйны. Гэта 1500 рублёў. Акрамя гэтага пераможца атрымае магчымасць запіса песьні ў студыі і зладзіць канцэрт. Больш за тое, мы яшчэ абяцаем прома-падтрыманне спевака ў межах нашых магчымасцяў», – дадае Сяргей Будкін.

Выбраць верш і падаць заяву можна на старонцы конкурсу http://tuzinfm.by/zaspiavaj/

Гісторыя конкурсу за 2 хвіліны:

СК belsat.eu

Стужка навінаў