Заслужаны артыст Беларусі пяць гадоў выступае ў «ДНР» і «ЛНР» – і нават атрымаў ад іх узнагароду


Саліст гурту «Сябры» Сяргей Герасімаў цягам апошніх пяці гадоў асабіста прыязджае з забаўляльнай праграмай у акупаваныя Луганск, Алчэўск і Кіраўск ды выступае перад расейскімі баевікамі, падае «InformNapalm».

8 траўня Цэнтр «Міратворац» уключыў Сяргея Герасімава ў базу звестак «Чысцец» за «парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на акупаваную расейска-тэрарыстычнымі бандыцкімі фармаваннямі тэрыторыю Украіны» і «свядомы ўдзел у антыўкраінскіх прапагандысцкіх імпрэзах».

Сяргей Герасімаў гастралюе па Данбасе з 2014 году. У 2015 годзе ён выступаў у захопленым Алчэўску перад баевікамі бандфармавання «Призрак».

Выправы на акупаваны Данбас музыка ладзіць разам з расейскім акторам Сяргеем Махавіковым, які, паводле звестак «Міратворца», фінансава дапамагае баевікам.

Сяргей Герасімаў разам з Сяргеем Махавіковым (леваруч). Фота – informnapalm.org

У 2016 годзе атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Кіраўску ад акупацыйных уладаў гораду.

У лютым 2019 году кіраўнік «ЛНР» Леанід Пасечнік асабіста ўзнагародзіў Сяргея Герасімава ганаровым знакам «От благодарного народа ЛНР». Фота – informnapalm.org
  • Сяргей Герасімаў нарадзіўся у 1961-м у Маскоўскай вобласці ў сям’і прафэсійных артыстаў вайсковых ансамбляў. Жыве ў Менску. Грае на акустычнай гітары і скрыпцы, саліст вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Сябры». Заслужаны артыст Беларусі. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў