Заробкі растуць, але ў меньшай часткі насельніцтва краіны


Дабрабыт беларусаў працягвае расці, паведамляе Белстат. Паводле падлікаў статыстычнага ведамства, у студзені-лістападзе летась рэальныя наяўныя грашовыя даходы павялічыліся на 8,4 % да аналагічнага перыяду 2017 году.

Адначасова з гэтым Нацстат паведамляе, што па выніках лістапада летась зарабокі ў памеры нават меней чым 800 рублёў атрымалі на рукі ажно каля 54,6 % насельніцтва Беларусі. Больш за 1000 рублёў маюць заробкі ўсяго толькі 29,5 % беларусаў. Каля 20 % грамадзянаў краіны маюць прыбыткі ў памеры ад 600 да 800 рублёў. Меней за мінімальны заробак, які ў мінулым годзе складаў 305 рублёў, у Беларусі атрымалі 3 % працаўнікоў.

Вяскоўцы, праз мізэрныя заробкі ў калгасах на мяжы галечы

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары