Замежныя інвестыцыі ў Беларусь скараціліся на $ 600 млн


За студзень – верасень 2019 года ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $ 7,1 млрд інвестыцыяў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У параўнанні са студзенем – вераснем 2018 года замежныя інвестыцыі скараціліся на $ 600 млн.

Інвестыцыі з пустыні: у Менску пабудуюць міжнародны фінансавы цэнтр?

Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Расеі (44,2 % ад усіх інвестыцыяў), Вялікай Брытаніі (19,7 %) і Кіпру (6,6 %).

Доля наўпроставых замежных інвестыцыяў склала 73,6 %.

Лукашэнка ў Вене: Беларусь цікавяць інвестыцыі, еўрапейцаў правы чалавека

За гэты ж перыяд арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцыяў на $ 4,4 млрд. У тым ліку ў Расею было накіравана 62,3 % інвестыцыяў, ва Украіну – 15,8 %, у Вялікую Брытанію – 8,7 %.

Доля наўпроставых інвестыцыяў склала 91,1 %.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары