Залаты запас Беларусі за год вырас да 42,2 тон


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стане на 1 студзеня 2020 года, паводле папярэдніх падлікаў, склалі 9 мільярдаў 393,5 мільёнаў долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе Нацбанк.

Паводле галоўнай фінансавай установы Беларусі, па выніках 2019 года міжнародныя рэзервовыя актывы павялічыліся на 2,2 млрд долараў ЗША (на 31,2 %).

Асноўнымі крыніцамі павелічэння золатавалютных рэзерваў у мінулым годзе стала набыццё Нацыянальным банкам замежнай валюты на гандлявання «Беларускай валютна-фондавай біржы», паступленні ў бюджэт падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў у замежнай валюце, а таксама эмісіі Мінфінам і Нацбанкам аблігацыяў, намінаваных у замежнай валюце.

Аб’ектыў
Рэкордны золатавалютны запас Беларусі правальваецца ў фінансавую дзірку
2019.11.06 21:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў