Закладнікі мельдонія. У расейскіх гандбалістак забралі медалі


Моладзевая жаночая сборная Расеі па гандболу. Фота: Федэрацыя гандболу Расеі

Еўрапейская федэрацыя гандболу прыняла рашэнне пазбавіць расейскую жаночую зборную срэбраных медалёў, якія яны здабылі на чэмпіянаце Еўропы ў 2017 годзе.

Выявіліся тры выпадкі парушэння антыдопінгавых правілаў. Акрамя страты медалёў Расейская федэрацыя гандбола аштрафаваная на 20 тысячаў еўра. Таксама жаночую моладзевую каманду умоўна адхілілі ад ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах на два гады.

Спартовак, у якіх быў знойдзены мельдоній, дыскваліфікавалі на 20 месяцаў, пасля скарацілі гэты тэрмін да трох.

Гэта не першы допінгавы скандал у Расеі. Раней расейскіх спартоўцаў злавілі на допінгу, праз гэта расейцы не змаглі паехаць на зімовую алімпіяду пад сваім сцягам. Іх зборная называлася «Зборная алімпійскіх атлетаў Расеі». Пасля больш падрабязнага вывучэння справы, некаторым спартоўцам знялі абвінавачванні ва ўжыванні допінгу.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары