«Ён бегаў па горадзе, людзі баяцца выходзіць на двор». Падрабязнасці трагедыі ў Стоўбцах

Аднаўляецца

Школа № 2 у Стоўбцах

15-гадовага навучэнца сярэдняй школы № 2 у Стоўбцах, які зарэзаў свайго аднакласніка і настаўніцу геаграфіі, затрымалі байцы АМАПу. Адразу пасля трагедыі ў школе ў горадзе ўвялі план перахопу «Сірэна».

Паводле папярэдніх звестак, яшчэ двое дзяцей у рэанімацыі Стоўбцаўскай цэнтральнай раённый больніцы. Хлопцаў прааперавалі. Цяпер іхны стан ацэньваюць як стабільны.

Следчы камітэт падае, што дзесяцікласнік напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і вучняў у ходзе раптоўна ўзніклага канфлікту.

«Падазраваны ў нападзе вучань 10-га класу прыйшоў у школу каля 7:40. Ён паставіў партфель і выйшаў з кабінету. Затым вярнуўся і напаў на настаўніцу гісторыі, якая мелася весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца двое аднакласнікаў. Яны атрымалі раненні. Пасля гэтага падазраваны выбег з класу і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класу. 17-гадовы школьнік у выніку нападу загінуў», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Сяргей Кабаковіч.

Падазраваны ў нападзе. Фота https://t.me/belamova

Жыхар Стоўбцаў Міхась распавёў belsat.eu, што ў горадзе паніка. Людзі баяцца выходзіць на двор.

«Усе ў шоку, я ў шоку. Маглі забіць майго знаёмага. Я затэлефанаваў на ягоны нумар, а мне кажуць: Сашы больш няма. Мая маці мае пайсці забраць унучку з заняткаў у іншую школу, але невядома, што цяпер рабіць.

Кажуць, зранку ён пырнуў настаўніцу, потым выбег, забег у клас і пырнуў аднакласніка, што сядзеў ззаду. Але гэта недакладна».

Вучань 11 класа Аляксандр, якога забіў нападнік

Цяпер школа ачэпленая, там працуюць праваахоўнікі. Дапытваюць аднакласнікаў забойцы.

Фота Следчага камітэту. Расследаванне крымінальнай справы ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК Іван Наскевіч

Прычыны нападу 15-гадовага падлетка пакуль невядомыя.

Дзевяцікласнік у школе зарэзаў настаўніцу і вучня

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары