Дзевяцікласнік у школе зарэзаў настаўніцу і вучня


11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах адбылося надзвычайнае здарэнне: на дзяцей і настаўніцу накінуўся школьнік з нажом. Паводле папярэдніх звестак, настаўніца і адзін з вучняў загінулі.

Пра гэта TUT.BY паведамілі дзве незалежныя крыніцы. Вядома, што двое дзяцей у больніцы. Таксама мясцовыя жыхары паведамляюць пра тое, што раненні атрымалі пяць дзяцей. Нападнік – вучань 9-га класу.

«Загінула настаўніца і падлетак. Яшчэ двое ў больніцы. Нападнік пакуль не затрыманы. Зараз у шасці раёнах Менскай вобласці ўведзены спецыяльны план «Сірэна», – паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Менаблвыканкаму Яўген Сачак.

У Следчым камітэце паабяцалі пракаментаваць сітуацыю пазней. У самой школе на тэлефонныя званкі не адказваюць.

Паводле папярэдніх звестак, нападніку 15 гадоў, ён вучань 10-га класу. Перад нападам ён выдаліў сваю старонку ў сацсетках.

А 10.14 у МУС паведамілі, што падлетка затрымалі працаўнікі крымінальнага вышуку пры падтрыманні АМАПу.

«Зранку 11 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што старшакласнік падчас раптоўнага канфлікту нанёс нажавыя раненні настаўніку і некалькім вучням. Ад атрыманых раненняў настаўнік і адзін вучань памерлі. Акрамя таго, яшчэ два школьніка шпіталізаваны. УСК па Менскай вобласці распачалі крымінальную справу праводле факту забойства дзвюх асобаў. Ажыццяўляецца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў», – распавялі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Там таксама дадалі, што расследаванне крымінальнай справы ўзята на асабісты кантроль кіраўніком СК Іванам Наскевіч.

ВІДЭА
У Керчы 18-гадовы хлопец забіў 18 чалавек. Яго параўноваюць з нападнікамі на «Колумбайн»
2018.10.17 13:38

СК, belsat.eu

Стужка навінаў