Актывіста асудзілі за маленне каля Кафедральнага сабору 7 красавіка без дазволу Менскага гарвыканкаму. Тады ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг.
На Леаніда Кулакова склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Суддзя Валерый Есьман аштрафаваў актывіста на 45 базавых велічыняў.
«У пратаколе было напісана, што мітынгаваў у несанкцыянаваным месцы, а на судзе амапавец сказаў, што я нічога не рабіў, проста стаяў маліўся. Дык што, цяпер вернікі не могуць маліцца каля касцёлу? Можа, выклікаць святароў і запытаць, дзе можна маліцца, а дзе нельга? Буду абскарджваць прысуд», – распавёў belsat.eu Леанід Кулакоў.
Такі ж пратакол атрымаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.
На малебен ля Свята-Духава кафедральнага сабору пасля першага крыжалому ў Курапатах заклікаў прыйсці палітык Мікалай Статкевіч.
ДР belsat.eu