Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў.
Затрыманыя карэспандэнты «Белсату» Кацярына Бахвалава (творчы псеўданім Андрэева) і Дар’я Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.
Кацярыну Бахвалаву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада, калі яны вялі стрым з разгону пратэстоўцаў і разбурэння мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Пераменаў. Іх вінавацяць паводле крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медычнай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў.
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх. Куды пісаць:
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!
МГ belsat.eu