За дзень медыкі выявілі 171 выпадак заражэння каронавірусам

Медыкі ў Беларусі зарэгістравалі 65 953 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За дзень колькасць інфікаваных вырасла на 171, паведамляе Мінздароўя.

Паводле Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі на дзень 18 ліпеня ачунялі і выпісалі са шпіталяў 57 856 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Медыкі зарэгістравалі 65 953 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За апошні дзень колькасць інфікаваных каронавірусам вырасла на 171

Усяго медыкі правялі 1 183 007 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 495 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

У свеце больш за 14 мільёнаў інфікаваных каронавірусам

СК belsat.eu

Hавiны