Працягваецца збор грошай на помнік беларусу, які загінуў ува ўсходняй Украіне.
Аўтары дапрацаванага праекту, якія папрасілі нас не афішаваць сваё імёны, кажуць, што стылістыка помніка Алесю Чаркашыну «вынікае з трыяды: Бог, Бацькаўшчына, Служэнне»:
«Гэта тры найважнейшыя грані жыцця Алеся Чаркашына».
«Кампазіцыя вырашаная нетрадыцыйна: у ёй крок па кроку апавядаецца пра прыярытэты жыцця, якое заўчасна абарвалася, але не скончылася… Вобразы кампазіцыі прамаўляюць проста: святы Крыж, праз які можна ўбачыць неба, або святло пастаўленых паміж камянямі знічамі, у разарванасці камянёў лёгка знайсці падабенства з руінамі аэрапорту ў Данецку, ды наш нацыянальны сцяг, якому прысягаў Алесь у юнацтве і ўзнёс на баявых пазіцыях у Пясках», – кажуць аўтары помніка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”269401″ img_size=”large”][vc_column_text]Алесь Чаркашын – беларус з Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар», які ваяваў на Данбасе з пачатку зімы 2015 года. 10 жніўня 2015 года ён быў цяжка паранены пад Белакаменкай, пасля двух тыдняў у коме ён памёр.
Чаркашын быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».
Пахаваны ў Берасці.
Беларуская грамадзянская супольнасць абвесціла збор грошай на помнік. З неабходных 4-х тысячаў долараў на сёння сабрана 2 500.
Сродкі ў Беларусі можна пералічыць брату Алеся Чаркашына на рахунак у «Беларусбанку»:
9112 0001 5805 4367 09/20
Чаркашын Ігар Мікалаевіч
ДД, belsat.eu