З'яўленне дзеншчыка народу. На разведку паслалі таго, каго не шкада

Энтузіязм удзельнікаў масавых мітынгаў зашкальвае. Чаканне падзення крывавага рэжыму настолькі высокае, што кожны жэст з супрацьлеглага берага бачыцца прадвесцем хуткіх пераменаў.

Вось і на гэты раз. 30 жніўня, калі народ злёгку разышоўся, да застаўшыхся ля Палаца Былога Прэзідэнта выйшаў яго памочнік Мікалай Латышонак. Проста выйшаў. Пагаварыць.

На самай справе, гэта называецца «разведка боем». Чалавек ці то сам падахвоціўся, ці то яго накіравалі прамацаць, наколькі цвёрдыя ў сваіх перакананнях тыя, хто выйшаў на плошчу і працягвае па ёй хадзіць, нягледзячы ні на што. Гэта было відаць па яго размове. Цытуем па анлайн-рэпартажы парталу TUT.BY:

– Ну якая вас большасць?! Вы нашу краіну заганяеце (жэст, які паказвае «уніз». – Прым. TUT.BY). Ён (Лукашэнка. – Прыма. TUT.BY) не прайграў адназначна. Большасць на баку прэзідэнта. Вось з-за вашых усіх акцыяў – паглядзіце на курс долару (ён расце ўжо больш за 10 дзён. – Прым. TUT.BY). У вас ёсць выбар, тут няма заслоны.

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

Ну, калі выйшаў «а пагаварыць?» спадар памочнік аддае сабе справаздачу ў словах, якія вымаўляюцца, то павінен бы разумець: так, большасць! Інакш яго спадару не давялося б паказальна насіцца з аўтаматам у руках, а самому яму выходзіць да прысутных прадстаўніком «меншасці». Было б сапраўды па-іншаму. Не АМАП абараняў бы «кульгавага качара», які імкліва страціў кантроль над сітуацыяй, а сотні тысяч людзей прыйшлі б ратаваць свой выбар, свой голас, свайго куміра. Але вось няма іх. Прыходзіцца АМАПу. Як гаворыцца, нічога асабістага. Прафесія.

Але там ёсць яшчэ адна, значна больш характэрная фраза:

– Вы павінны разумець, што тое, што вы зараз робіце – гэта рэвалюцыйны працэс. І ён заўсёды караецца.

Так?! Што вы кажаце, спадар Латышонак? І дзе вы гэта кажаце? У горадзе, дзе на галоўнай плошчы стаіць помнік арганізатару галоўнай рэвалюцыі ХХ стагоддзя? Гэта нават пацешна. Рэвалюцыя сама можа зжэрці (з часам) сваіх дзяцей і бацькоў, але каб вось так, прадстаўнік пацярпелага паразу боку, пацярпелай паразу пагражаў… На маёй гістарычнай памяці гэта ўпершыню.

Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам каля Палацу Незалежнасці. Менск, 30 жніўня.
Фота: РИА Новости

На самай справе, усё зразумела. Былы ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі быў адпраўлены па дзвюх прычынах. Першая: ён ні за што не адказвае. Ні за свае словы, ні за дзяржаўны курс. Таму ўсе «бла-бла-бла» на гэтым узроўні і застануцца. Але зрокавая памяць, праўда, у яго добрая – хто быў пры гэтай размове, пры неабходнасці спадар Латышонак успомніць.

І другая. Яго не шкада. Адправілі да «натоўпу» «дзеншчыка» (ну, памочнік »па агульных пытаннях« – гэта як дзяншчык у імператарскай арміі). Не »галоўны памочнік« і асабісты сябар, якім быў у свой час Уладзімір Канаплёў. Не »першы памочнік« і кіраўнік усёй групы памочнікаў, якім быў Уладзімір Макей. І нават не шэф пратаколу, якім быў Уладзімір Каралёў. Гэта менавіта дзяншчык. Прынесці. Прывесці. Дапамагчы па побыце. Запіску перадаць. Сабачку выгуляць. Такі Швейк, толькі без пачуцця гумару. Кажуць, што ўжо ў званні палкоўніка.

Выкажам здагадку, спатрэбілася б імітаваць, што «азвярэлы натоўп» «своеасабліва» «штурмуе Палац», а заадно спрабуе разарваць вернага слугу гасудара. Былы ахоўнік або паспрабуе аказаць супраціў (навыкі ёсць), ці паспее ўцячы (навыкі, напэўна, не страчаныя). А не паспее… Ну, самі разумееце… Бывае… Асабліва ў рэвалюцыйную гадзіну выпрабаванняў. Ці мала дзяншчыкаў палі ахвярай барацьбы ракавой з-за вернасці свайму гаспадару?

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

А так – есть надежда, что, покидая Дворец, государь своим вниманием не оставит. Как же: готов был жертвовать собой! Можно взять на дачку в ближнее Подмосковье или Подростовье. Будет с кем в картишки перекинуться, вспомнить прошедшие дни. Не Втюрина ведь выписывать из колонии?

Но это тогда будет, когда даже денщик не посмеет сомневаться, что народ – всегда в большинстве.

Возможно, и до этого доживем.

Фота: ТК / belsat.eu

Аляксандр Фядута/ІР belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў