Кіраўнік Казахстану Нурсултан Назарбаеў зацвердзіў новы дызайн нацыянальнай валюты – тэньге.
Ва ўказе, падпісаным Назарбаевым, гаворыцца, што надпісы на банкнотах і манетах могуць быць толькі на дзяржаўнай мове.
Расейская мова нароўні з казахскай выкарыстоўваецца падчас зваротаў у дзяржаўныя арганізацыі і органы мясцовага самакіравання, але статус дзяржаўнай мовы мае толькі казахская.
ЮВ, belsat.eu