З 29 лістапада прагназуецца ажно да 20 градусаў марозу


У чацвер, 29 га лістапада тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону. Чакаецца пераменная воблачнасць. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -8- 14 градусаў, а вось на ўсходзе краіны ажно -15 – 20 градусаў марозу, максімальная тэмпература днём -3 – 9.

30 лістапада (пятніца) захаваецца ўплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на поўдзень еўрапейскай часткі Расеі. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -7- 14, па ўсходзе ізноў -15- 20, днём ад -3 да – 9 градусаў.

З 1 снежня раніцай і днём чакаецца перамяшчэнне франтальнага падзелу з узбярэжжа Чорнага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўдні, днём у многіх раёнах краіны кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы -8 – 15, па паўночным усходзе да -18 марозу, днём 3 – 9 са знакам мінус.

СК, belsat.eu, паводле pogoda.by

Стужка навінаў