Як змяніліся кошты на кветкі напярэдадні 2 верасня


Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Журналісты belsat.eu параўналі кошты на кветкі ў Дзень ведаў і напярэдадні. Першы раз выправіліся 30 жніўня і параўналі з коштамі 2 верасня, калі дзеці пайшлі ў школы.

Спачатку завітаем на станцыю метро «Партызанскую». У пераходзе жанчына прадае букеты з уласнага падворка. Для параўнання мы адсочвалі цану белага букета з чырвонай кветкай. 30 жніўня жанчына прасіла за яго 5 рублёў, 2 верасня ўжо 7 рублёў.

Злева фота ад 30 жніўня. Жанчына прасіла за яго 5рублёў, 2 верасня ён каштаваў 7рублёў. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

30 жніўня ружы тут прапаноўвалі па пяць, пяць з паловаю і шэсць рублёў. 2 верасня з кветак знялі цэннікі і агучваюць кошт на 50 капеяк даражэй.

Кіёск з кветкамі ў пераходзе метро “Партызанская”. Злева фота ад 30 жніўня, справа 2 верасня. Кошты незмяніліся. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Кіёск з кветкамі ў пераходзе метро Партызанская. Злева фота ад 30 жніўня, справа 2 верасня. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

На букеты цана не змянілася, яны ад 20 да 65 рублёў. Кіёскі ў падземным пераходзе ля вакзалу належаць ААТ «ДорОрс». Ружы тут прадаюць ад палутара рублёў. З 30 жніўня цана не мянялася.

Кіёск у пераходзе ля вакзалу. Злева фота ад 30 жніўня, справа 2 верасня. Кошты не змяніліся. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Кіёск у пераходзе ля вакзалу. Злева фота ад 30 жніўня, справа 2 верасня. Кошты не змяніліся. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Побач з кіёскам сядзіць жанчына. Некалькі дзён таму яна хацела за букеты 10 рублёў, а сёння прапаноўвала за 7 рублёў.

Злева фота ад 30 жніўня, справа 2 верасня. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

2 верасня ў школу пайшоў 1 млн 30 тыс вучняў, паведамляе belta.by.

Арцём і Влад ідуць у першы клас. Ад дома да школы хлапцам ісці 200 метраў. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Кіёск з кветкамі. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Мужчына з сшыткамі і «кветкай». Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

ІА belsat.eu

Стужка навінаў