Як комік пражыў цэлае жыццё, даганяючы цягнікі ў метро


Амерыканскі комік Артур Мэер (Arthur Meyer) зняў кароткаметражку пра адносіны дваіх людзей, якія пастаянна спазняюцца на цягнікі ў нью-ёркскім метро.

У кароткім відэа Мэер на бягу знаёміцца з дзяўчынай, яны пачынаюць мець блізкія адносіны, затым жэняцца, нараджаюць дзяцей і перажываюць сямейны крызіс. І ўсё гэта – у літаральным сэнсе на бягу.

Гэтае відэа – працяг першай часткі роліка «Ідыёт з метро», знятага ў 2015 годзе. Тады Мэер проста даганяў цягнікі ў метро.

У Мэера атрымаліся жыццёвыя відэа. А 16-га чэрвеня выданне «Gothamist» апублікавала здымкі сапраўднай рэакцыі жыхароў Нью-Ёрку на зачыненыя ў іх перад носам дзверы цягнікоў у метро.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў